Минск
Войти
 
×

Все Курсы


Отобразить пароль    Забыли пароль?

Войти

для тех, кто ищет курсы:

Да Коласа на Новы год

Минск, вул. Акадэмічная, 5

Стоимость: ад 1 да 2,7 рубля з чалавека
Музейная святочная праграма да калядных и навагодніх свят у Доме Коласа будзе праходзiць па 31 студзеня.

Новы год — самы час мяняць стэрэатыпы: у музей пара прыводзіць дзяцей не толькі для знаемства з экспанатамі, але і для таго каб весела і пазнавальна правесці час. Асабліва напярэдані калядных і навагодніх свят і падчас зімовых канікул.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей “Да Коласа на Новы год”. Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

Майстар-класы:

- “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар!” – майстар-клас па вырабе вечнага календара;
- “Падарунак для ялінкі” – майстар-клас па вырабе елачнай цацкі;
- “А я віншую так…” – майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі.

Лялечныя прадстаўленні:

- “Як звяры зіму сустракалі…”;
- “Як кот звяроў напалохаў”;
- “Разумны ўнучок”.

Event – гульня “CinemaScope” – гульня-спаборніцтва на лепшы кароткаметражны ролік “Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год ў ХХІ стагоддзі”.

27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца “Калядная ялінка”. Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаеміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях. Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаеміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемтсва атрымаюць памятныя падарункі.

Папярэдні запіс абавязковы.

Кошты:

- Лелечнае прадстаўленне – 1 рубель з чалавека;
- Майстар-класа–2 рублі 70 капеек з чалавека;
- Еvent – гульня – 2 рублі з чалавека;
- “Калядная ялінка” – 2 рублі з чалавека.

Контакты

284-17-02

muzeykolas@yandex.ru

yakubkolas.by

В начале беседы сообщите, что нашли информацию на Все Курсы Бай

Оставить отзыв

Отправить Чтобы оставлять отзывы, вам необходимо войти на сайт: