Минск
Войти
 
×

Все Курсы


Отобразить пароль    Забыли пароль?

Войти

для тех, кто ищет курсы:


Стоимость: Бесплатно
Успамін утойвае не апісанне падзеі, але яе сэнс.

Чалавечы ўспамін вельмі далекі ад таго, каб пераказваць факты у чыстым выглядзе. Наратыў, прапанаваны рэспандэнтам, – заўседы індывідуальная або калектыўная інтэрпрэтацыя факта. Таму ва ўспаміне хаваецца не дакладнае апісанне падзеі, а яе ацэнка. Але і яна вартая быць даследаванай.

У чым яе значнасць? Па-першае, успаміны, ці вусная гісторыя, удакладняюць афіцыйна прынятую версію мінулага. Гэта актуальна для Беларусі, бо сення яе гістарычная палітыка будуецца на трохі мадэрнізаваных савецкіх ідэалагемах. Фактычна там няма месца погляду простага чалавека. Па-другое, цягам апошняга стагоддзя вусная гісторыя перастала быць толькі метадам гістарычнага даследавання. Яна ператварылася ў важны накірунак сацыяльна-гуманітарных даследаванняў, галоўны прадмет якіх – жыццевы вопыт чалавека і яго памяць.

У першай частцы дадзенага курса выкладчыкі разгледзяць само паняцце вуснай гісторыі, этапы яе развіцця, яе актуальнасць для беларускай гістарычнай навукі, гуманістыкі і для сучаснага беларускага грамадства наогул. Другая лекцыя распавядзе пра айчынны шлях развіцця вуснай гісторыі, яе сучасны стан і перспектывы. Частка тры прадставіць метады даследавання вуснай гісторыі і асобныя вынікі. Далей аўтары разгледзяць тэмы Другой сусветнай вайны, пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі і Чарнобыльскай катастрофы ва ўспамінах сведак. Апошнія дзве лекцыя дапоўнены відэаўспамінамі з калекцый Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Персоны

 
Алесь Смалянчук

Доктар гістарычных навук, прафесар Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук.

 
Вольга Іванова

Гісторык, архівазнаўца, кандыдат гістарычных навук.

 
Андрэй Мастыка

Магістр гісторыі, каардынатар праекта Беларускі архіў вуснай гісторыі (МГА «Гісторыка»).

Результат / будет знать, уметь

  • Пра ўзнікненне вуснай гісторыі і асаблівасці метада.
  • Пра напрацоўкі ў беларускай вуснай гісторыі.
  • Пра некалькі темаў: калектывізацыя, другая сусветная вайна, Чарнобыль.

    Контакты

    +375 (29) 675-46-25 Velcom

    dp.fly-uni.org

    В начале беседы сообщите, что нашли информацию на Все Курсы Бай.

    Написать о неактуальной информации.

    Оставить отзыв

    Отправить Чтобы оставлять отзывы, вам необходимо войти на сайт: