Минск
Войти
 
×

Все Курсы


Отобразить пароль    Забыли пароль?

Войти

для тех, кто ищет курсы:

Лятучы ўніверсітэт

лого
Прастора Лятучага ўніверсітэта складаецца з розных форм супольнага мыслення і інтэлектуальнай працы: публічных лекцый і дыскусій, адукацыйных курсаў і семінараў, канферэнцый, праектных сесій, летнікаў, даследчых праектаў, школ і майстэрняў, навуковых падарожжаў і шмат іншага.

Якім мы бачым Універсітэт, да якого імкнемся?

- Гэта прастора, дзе культывуецца і развіваецца мысленне, дзе канцэнтруюцца людзі і ідэі, дзе існуе крытыка, пошук, праблематызацыя.
- Гэта месца, дзе думаюць Беларусь, імкнуцца яе ведаць і ствараць, дзе фармуецца і ўмацоўваецца беларуская нацыя.
- Гэта асяроддзе, у якім паўстае нацыянальная эліта — людзі, здольныя арганізаваць мысленне і дзеянні па вырашэнні праблем нацыянальнага маштабу.
- Гэта пляцоўка сучаснай адукацыі, якая дае магчымасць не проста ведаць, а быць су-часным імкліваму свету.

Гэтая прастора прынцыпова адкрытая: тут кожны ўдзельнік самастойна пракладае асабістую траекторыю; тут няма дыпломаў ці пасведчанняў, а таксама заданых звонку «адукацыйных праграм»; тут няма абмежаванняў ва ўзросце, адукацыі і сацыяльным статусе ўдзельнікаў. Адзіным крытэрыем прысутнасці і руху па прасторы з’яўляецца самавызначэнне ў шляху і гатоўнасць да мыслення.

Образовательные программы

ещё
Моя организация

Контакты